“Добрая нагода” будзе праходзіць штомесяц

05.11.2017 00:03, Презентации

Прадстаўнічкі і прадстаўнікі Vitebsk4Me пачалі серыю нефармальных сустрэч “Добрая нагода”. Яны стануць магчымасцю пазнаёміцца с новымі людзьмі, якія небыякава ставяцца да Віцебска і маюць жаданне зрабіць горад лепш.

Нязмушаная атмасфера сустрэч дапаможа наладзіць новыя кантакты, якія будуць карыснымі для супрацы паміж ініцыятывамі, арганізацыямі, актывістамі, органамі мясцовай улады і прыватнымі прадпрыемствамі. 

“Добрая нагода” праводзіцца ў фармаце грамадскага кафэ і дазваляе весці шчырыя і адкрытыя дыялогі паміж усімі ўдельнікамі. Прыняць удзел у такой размове – гэта не толькі падняць свой узровень кампетэнцый і знаёмстваў. Гэта таксама сітуацыя асветы, у якой вы можаце падзяліцца з людзьмі за адным сталом сваімі назіраннямі, дасягеннямі, памылкамі. 

Прыняць удзел лёгка: спатканні адбываюцца у першы чацвер месяца ў арт-пабе “Торвальд”. Першае прайшло 2 лістапада. Наступнае – 7 снежня. 

Каб заставацца на сувязі, сачыце за абвесткамі ў VK профіле Vitebsk4Me.

Фота: Наста Караленка





















05.11.2017 00:03, Презентации

 









IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент