Лекцыя пра інфаграфіку ад Паўла Шораха: фотасправаздача

14.12.2013 22:54, Лекции

Рэдкі госць для Віцебска — дызайнер-прафесіянал і кіраўнік буйной студыі. Інфограф — тым больш нячаста заязжае. У суботу віцебскі Цэнтр сучаснага мастацтва вітаў зацікаўленых у калісьці трэндавай, а сёння папросту добра распаўсюджанай візуальнай справе. Лекцыя Паўла Шораха «Инфографика в РИА Новости» сабрала залу студэнтаў, нядаўніх выпускнікоў, маладых спецыялістаў, а таксама дызайнераў з немалым стажам (апошнія пераважна прыехалі з Менску).

Актыўны лектар з пяцігадовым досведам шчыльнай мэнэджэрскай працы не мог быць нецікавым апавядальнікам. Звесткі пра Студыю, прынцыпы працы вялікага калектыва. умовы для аператыўнай інфаграфікі, работа з дадзенымі — усё перасыпалася сакавітымі прыкладамі з асабістага стажу. 

Ад самага пачатку Павел быўвымушаны зрабіць уступ, што ў святле апошніх падзей ён будзе распавядаць пра Студыю Інфаграфікі «РІА Навіны» у мінулым часе. Але на «слёзах» не канцэнтраваліся. Аўдыторыя прыйшла на прафесійную лекцыю і, па водгуках, засталася абсалютна задаволеная.

Тэкст: Таня Сойкіна
Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

Фота: Дзіма Лось

14.12.2013 22:54, Лекции

 









Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске