Темы: Мода Музыка Кино Дизайн и арт Общество Наука и технологии Еда Места Спорт Игры Театр 

Нагана едзе ] 10

02.01.10, 12:00, Скрайновіч, Музыка

Віцебск закармілі хіп-хопам. Мэйнстрымавыя зоркі расейскага рэпу пруцца ў наш губэрнскі гарадок зь небывалай частатой. Ужо падчас канцэрту гурта Каста на сьнежань публіцы паабяцалі Гуфа. Абодва праекты сабралі тысячы, таму наступная рэп-зорка не прымусіла сябе доўга чакаць – Нагана з падтанцоўкай прыязджае 13 лютага. Нас накрывае чарговая хваля папулярнасьці хіп-хопу, прычым у гэты раз выразна расейскага. Кранальныя любімкі дзяўчынак усіх узростаў Гуф, Птаха, Слім; спадкаемца растоўскіх целарухаў Нагана-Баста; зьедліва-іранічны нашчадак “кірпічоўскіх” экспэрымэнтаў Нойз МС. Хаця, папулярнасьць апошняга ў гэтым сэзоне трохі сканала і няма ніякай ўпэўненасьці, што, ледзь не тройчы герой менскіх клюбаў сабраў бы сёлета ў Віцебску “казу”. Пра энэргічную сцэну няма і што казаць.

Затое ёсьць, што сказаць пра айчынных пацаньчыкаў-рэперкоў, якія, у адрозенне ад расейскіх, пакуль не прымушаныя абіраць танаваныя “дзевяткі”, а таму могуць раскатываць па віцебскіх завулках на дасягненьнях заходняга аўтапраму. Аматараў паслухаць хіп-хап мноства і сёння ўявіць сытуацыю, каб моладзь абарочвалася на машынку, з вокан якой далятаюць знаёмыя рэп-біты, і жыва абмяркоўвала гэта, нерэальна. Тое, што сем-дзесяць год таму падавалася культурнай рэвалюцыяй, сёння мэйнстрым і будзённасьць, і пацаньчыкі таму індыкатар.

Ва ўсіх гэтых выключна аўтамабільных хітах (пад іх не калыхаюцца ў “Кантыненце” і “Тэатралцы”, пацаньчыкі не карыстаюцца ай-подамі) мяне асабіста заўсёды напружвала дзікая лаянка і ніжэйпоясныя тэмы. Уражаньне поўнага армагедону стварылася пасьля выхаду дэбютнага альбома Кравастоку. Халера зь ім, што на дысках, няхай гуляе па інтэрнэце – там і не такое гуляе – але ж гэта быў старанна раскручаны па ўсіх законах шоў-бізу праект. Гэта была спроба стварэння куміра, ідала, абраза стылю і стэрэатыпа паводзінаў. Папулярнасьць Шылы і кампаніі ў пэўны момант сягнула маштабу, які накрыў абсалютна ўсе клясавыя і (увага!) ўзроставыя колы. На шчасьце, прафэсійныя мастакі выстаўлялі занадта прэтэнцыёзныя для BY-рэалій ганарары і таму не даехалі да Віцебску, хаця іх творчасьць і гэтак тут усе ведаюць.

Падавалася, пасьля кравастокаўскай “Гантэлі” разьвіваць тэму далей ужо не было куды, але за армагедонам надышоў армагедзец, і імя яму было Сява. Спадзяюся, сярод чытачоў не прысутнічае асобаў, перакананых у выпадковым выхлапе пермскага грамадзяніна Славы Хахалкіна. Гэта была прадуманая раскрутка вобраза і пасьля яе выкрываньня нехта нават з палёгкай уздыхнуў: “Дзякуй богу не насамрэч”. І усё бы добра, бо пісьменная хіп-хоп тусьня Сяву спачатку проста падняла на сьцёб, а потым, калі справа дайшла да поўнага абсурду ў выглядзе альбому, то і абсьцябла ў плінтус. Але да малодшага пакаленьня гэта магло не дайсьці. Маргінальная лаянка і рыфмы ў стылі брашка-Наташка няхіла затуманілі мозг шкалоце.

На тле двух папярэдне згаданых пражэктаў Васіль Вакуленка разам з Купэ – арханёл Міхаіл на чале святога ваярства. Быдла-рэп ухілы ў іх вытрыманыя ў гумарной манеры і падрыхтаваныя да спажываньня і рэспэктосаў прадстаўнікоў вельмі разнастайных субкультур. (Арганізатарам ужо натэльвалі нават не пацаньчыкі, а канкрэтныя “карэшкі”, якія прыдуць на канцэрт разам з жонкамі і жадалі б сам на сам паразмаўляць з Нагана “пра жыцьцё”.) Але акрамя карэшкоў творы пра гарэлку, Жору і іншыя насосы спажывалі дзеткі ад … да 18. Адсачыць іх адсотак нескладана, бо квіток у “Энэргію” 13 лютага будзе дзейнічаць да 6:00, і непаўнагадовыя будуць вымушаныя сысьці з клюба па канцэрце. Вось і паглядзім, наколькі вялікая маса схлыне.

PS. Магчыма, я гнілы маралізатар і нехалеры не разьбіраюся ў хіп-хап сцэне. Але я хаця б ведаю, што да нас едзе Нагана. :) Арганізатары ж канцэрта, мяркуючы па саўндтрэку да відэарэклямы, дагэтуль упэўненыя, што вязуць Басту.

Фота: Vip.Karelia.Ru


02.01.10, 12:00, Скрайновіч, Музыка

Обсуждение] 10

Комментировать


Текст коментария


Mitja Los Ответить
задумался и всё ещё думаю...))) это хорошо
Орг Ответить
с саундтреком нас видео-мастер подставил! а мы ему доверились...
Скрайновіч Ответить
Наступны раз зьвярніцеся да мяне. Зраблю нягорш!
Скрайновіч Ответить
Наступны раз зьвярніцеся да мяне. Зраблю нягорш!
yukhnevich Ответить
автор — красавец. застебал оргов и движение. только вот я несоглашусь, что вышеперечисленные герои вылезли продуманно. уверен в случае с сявой и кровостоком не было никаких бюджетов и планов. просто всех в один момент за*бало, и полезла накипь про жесть. а народ подхватил. потому что альтернатив-то не было. слушателей тоже за*бали эти умные и не умные пестни про любовь и мораль. вот тебе и феномен. в афише с сявой интервью где он говорит что они просто простебались, а тут на тебе популярность.
neekromanteek Ответить
помойму у сявы и кровостока разные истории и идеи. где кровосток, а где сява? а сява уже вроде RIP )))
yukhnevich Ответить
оф кос, идеи разные. но, по появлению проекты похожи.
Mitjay Los Ответить
всё таки надумал...надумал то...что волна рэпчины как представил автор -"ниже пояса"..это просто напросто отрыжка этого времени, в тоже время как и субкультура и как поиск новой "формы"..которым сейчас и является преоритет современного исскуства... посему...всему своё время...была группа НАНА, был кай метов, есть кровосток... проектам жизнь...но боюсь не долгую)
Скрайновіч Ответить
Спрабаваў для сябе абгрунтаваць падобнае паняткамі "трэнд", "накіпела", "гангста"... дый увогуле, хіп-хап гэта ці гурт "Карамелькі"!? Але то там, то сям выплывалі пражэкты, дзе без залішняй ганста-паэтыкі і порна нюансаў людзі аджыгалі ісьцінна рэп. Шкада, ILWT кудысь зьвіньцілі, для мяне гэта была аддушына, уўор таго, наколькі сакавітыя і сатырычныя рэчы можна рабіць без тасаваньня ў адным сюжэце такіх фэномэнаў, як узі, какаін і жаночая вагіна.
dfgvzcgdsfgsdfgsdfg Ответить
xcvbxcbvxcvbxcbv